І якое свята без музыкі? Вядомы гарманіст Міхаіл Папруга правёў цэлую канцэртную праграму з выкананнем прыпевак і неўміручых народных хітоў. Асобныя бабулі нават падпявалі нашаму выканаўцу і прапаноўвалі спевы са свайго ўласнага рэпертуара. Госці ўстановы падзяліліся з дзядулямі і бабулямі сардэчнай цеплынёй, падарылі лагодныя ўсмешкі і шчырыя пачуцці, таксама падтрымалі іх добрым словам.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.