Клопат пра пажылых людзей – адна з асноўных задач маладога пакалення. Пажылыя людзі маюць патрэбу не толькі ў нашай увазе, але і ў канкрэтных дзеяннях: падумайце, ці ў парадку печка ці кател атаплення ў доме вашых бацькоў, ці ёсць у іх доме пажарны апавяшчальнік. А можа, прыйшоў час і звярнуць увагу на стан электрасетак альбо пазбавіцца ад аджыўшай свой век лядоўні? У рэшце рэшт, дапамагчы навесці парадак на дваровай тэрыторыі – таксама добрая дапамога і проціпажарная мера. Пра гэта нагадвае і новая інфармацыйная кампанія ратавальнікаў “Бяспечная старасць”, якая зараз праводзіцца ў нашай краіне.