Гэты клуб наведваюць жанчыны залатога ўзроста з актыўнай пазіцыяй, якія жывуць па прынцыпе “жыцце цудоўнае ў любым узросце!”. На базе Бярэзінскага раённага цэнтра культуры акцыю правяла інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка. Яна расказала пра прычыны ўзгаранняў у раёне, прывяла “экзамен” па бяспецы. Разам мы ўспомнілі нумары экстрэнных службаў, паразважалі пра парадак дзеянняў пры пажары, пры ўзгаранні масла на пліце, а адна з жанчын – найбольш актыўная - атрымала ў падарунак аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Клопат пра пажылых людзей – адна з асноўных задач маладога пакалення. Пажылыя людзі маюць патрэбу не толькі ў нашай увазе, але і ў канкрэтных дзеяннях: падумайце, ці ў парадку печка ці кател атаплення ў доме вашых бацькоў, ці ёсць у іх доме пажарны апавяшчальнік. А можа, прыйшоў час і звярнуць увагу на стан электрасетак альбо пазбавіцца ад аджыўшай свой век лядоўні? У рэшце рэшт, дапамагчы навесці парадак на дваровай тэрыторыі – таксама добрая дапамога і проціпажарная мера.
Пра гэта нагадвае і новая інфармацыйная кампанія ратавальнікаў “Бяспечная старасць”, якая зараз праводзіцца ў нашай краіне.