Ні туды і ні сюды... без электрычнасці

Date 11.10.2022 Man
Comment 360
Ні туды і ні сюды... без электрычнасці

Калі яно ёсць, мы яго не заўважаем. А ледзь знікне, адразу б’ём трывогу.

Вядома, размова пра электрычнасць, без якой сёння, як кажуць, ні туды і ні сюды.

І пагаворым пра электразабеспячэнне ў раёне з начальнікам Бярэзінскага РЭС Уладзімірам НЕСЦЯРОВІЧАМ:

– Сапраўды, для насельніцтва работа энергетыкаў застаецца пераважна за кадрам. Успамінаюць пра нас тады, калі па нейкіх прычынах у дамах знікне святло.

За камфортам і ўтульнасцю, якія нам дорыць электрычнасць, праца шматлікіх калектываў энергазабеспячальных арганізацый. Сістэма перадачы і размеркавання электрычнай энергіі – складаны і адчувальны арганізм, за якім патрабуецца догляд усе 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень.

Надзейнае і бесперабойнае электразабеспячэнне жыхароў горада Беразіно і ўсяго раёна – работа Бярэзінскага раёна электрычных сетак, аднаго са структурных падраздзяленняў філіяла “Барысаўскія электра-сеткі” РУП “Мінскэнерга”. 76 работнікаў нашага РЭС абслугоўваюць больш за 1700 кіламетраў ліній электраперадач 10-0,4 кВ і 459 трансфарматарных падстанцый.

Вядома, іншы раз здараюцца адключэнні электраэнергіі, і тады мы атрымліваем скаргі ад жыхароў населеных пунктаў. Сёлета павелічэнне адключэнняў адбылося асабліва ў студзені-лютым з-за неспрыяльных умоў надвор’я. Разумеючы ўсю адказнасць, якая ўскладзена на энергетыкаў перад спажыўцамі, персанал Бярэзінскага РЭС гатовы ў любы час і ў любое надвор’е прыступіць да ўхілення пашкоджанняў на электрычных сетках, каб зменшыць час адключэнняў, аналізуе кожнае аварыйнае адключэнне і распрацоўвае мерапрыемствы па далейшым недапушчэнні аналагічных пашкоджанняў у размеркавальных сетках.

Для зручнасці спажыўцоў распрацавана смс-паведамленне аб планавых або аварыйных адключэннях. Калі хтосьці пажадае атрымліваць такое смс-папярэджванне, хто яшчэ не атрымлівае, можа паведаміць нумар свайго мабільнага тэлефона нашым спецыялістам па тэлефонах: 69-193, 69-589. 

У сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС усё часцей мясцовыя жыхары масава звяртаюцца за выдачай тэхнічных умоў, каб выкарыстоўваць электраэнергію для абагрэву дамоў. Аднак многія электрычныя сеткі, якія зараз эксплуатуюцца, пабудаваны ў 70-90 гады і такую магутнасць яны, як кажуць, не пацягнуць.

Для павышэння магчымасці шырокага выкарыстання электраэнергіі, у тым ліку каб забеспячыць грамадзян электрычнасцю для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, энергетыкі выконваюць рэканструкцыю электрасетак напружаннем 0,4 – 10 кВ. Сёлета рэканструяваны сеткі ў вёсках Жарамец і Слабада, плануецца пачаць частковыя работы ў вёсцы Гарэнічы. На 2023 год запланавана рэканструкцыя элетрасетак у вёсцы Глухі Ток.

Акрамя таго, мы актыўна ўстанаўліваем электронныя прыборы ўліку замест індукцыйных, у адпаведнасці з праграмай мадэрнізацыі сродкаў уліку электраэнергіі. Ужо пасля 2023 года фіксаваць электраэнергію, спажытую ў кватэрах і прыватных дамах, будуць толькі электронныя прыборы ўліку.

У частцы збытавай дзейнасці таксама пастаянна праводзяцца рэйды па выяўленні крадзяжоў электраэнергіі, да віноўнікаў прымяняюцца ўста-ноўленыя меры адказнасці.

Да прыкладу, з пачатку года сёлета праведзены 34 рэйды, складзена 36 актаў аб парушэннях карыстальнікамі электраэнергіі.

Вядзецца работа па зніжэнні запазычанасці за адпушчаную электраэнергію, парушальнікам абмяжоўваем электразабеспячэнне з наступным спагнаннем расходаў на прыпыненне і аднаўленне падачы электрычнасці, іншы раз у судовым парадку.

Падрыхтавала Ала АЛЬФЕР.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER