А сёння тут арганізаваны шырокі фронт работ па добраўпарадкаванні прылягаючай да садка тэрыторыі. Неабходную грашовую суму выдзеліў на гэтыя мэты раённы выканаўчы камітэт са сродкаў, якія паступілі ў выніку правядзення раённага суботніка. Спачатку былі ліквідаваны асфальтавыя дарожкі, якія аказаліся пашкоджанымі карэннямі вялікіх дрэваў навакол будынка садка. Давялося выкарчаваць і іх. Сёння вядзецца ўкладка новай пліткі да дзіцячых гулнявых пляцовак. Частка дарожак (каля фасада будынка і з левага боку) ужо выкладзена. На чарзе – завяршэнне гэтай работы.
– Яе вядуць будаўнікі ПМК-182, якія выйгралі тэндар, – расказвае загадчыца садка Іна Чорная. – Днямі яны павінны завяршыць сваю справу, якой крыху перашкаджае дажджлівае надвор’е. Так што часовыя нязручнасці неўзабаве будуць ліквідаваны. Толькі вось работы на гэтым ні спыняцца, бо пад будучыя газоны неабходна прывезці чарназём. Затым наступіць чарга разбівання палісадніка, высадкі зялёных насаджэнняў з улікам ужо існуючага вопыту. У планах таксама стварыць новыя альтанкі, памяняць абсталяванне на гульнявых пляцоўках, стварыць больш утульныя ўмовы і ў самім будынку. Планаў цэлы стос. У іх рэалізацыі разлічваем не толькі на садзейнічанне нашага ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме (істотную дапамогу з яго боку мы адчуваем пастаянна), а і на ўласную ініцыятыву і пошук спонсараў. Спадзяюся, што ў справе выхавання падрастаючага пакалення мы знойдзем нямала аднадумцаў ім нераўнадушных людзей.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.