У зоне рызыкі - пажылыя людзі

Date 09.11.2022 Man
Comment 416
У зоне рызыкі - пажылыя людзі

У мінулым годзе кожны трэці пажар у Бярэзінскім раёне адбыўся ў доме адзінока пражываючага састарэлага чалавека.

Асноўныя парушэнні, што бачаць ратавальнікі, што наведваюць жыллё пажылых людзей – непатынкаваныя коміны печак, няспраўныя дзверцы печы, шматлікія расколіны.

Усе гэта можа прывесці да ўзгарання. Неабачлівасць пажылых тут вінаваціць не прыходзіцца, бо насамрэч прычына - фізічная няздольнасць чалавека выправіць сітуацыю. У сувязі з гэтым пажылыя людзі і іх домаўладанні – у зоне асаблівай увагі не толькі ратавальнікаў, а і іншых зацікаўленых службаў. У перыяд маразоў нагрузка на печы ўзрастае, колькасць пажараў - таксама. Праблемы з памяццю, зрокам і слыхам у пажылога чалавека таксама могуць стаць фактарам узнікнення ўзгарання: нярэдка бывае так, что чалавек забывае выключыць газавую пліту ці электрапрыбор. У сувязі з гэтым, нагадваем усім дарослым дзецям: клопат пра бяспеку пажылых бацькоў – гэта не толькі ваша права, але нават і абавязак згодна з заканадаўствам.

Успомніце, калі вы апошні раз наведвалі састарэлых бацькоў? Ці не забыліся летам дапамагчы ім прывесці ў спраўны стан печку? Ці купілі роднаму чалавеку ў дом пажарны апавяшчальнік? А ў каго ёсць – ці праверылі наяўнасць батарэйкі?.. Дапамажыце блізкаму чалавеку з рамонтам печы, пры неабходнасці замяніце электрычную праводку, усталюйце пажарны апавяшчальнік ці замяніце батарэйку ў ім. Так, некаторыя меры нятанныя. Але ж, вымяраючы матэрыяльныя страты, варта адразу суадносіць іх з коштам жыцця роднага чалавека. І тады пытанне “Рабіць ці не рабіць?” адпадзе само па сабе.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER