У гэты дзень па тэрыторыі нашага раёна пройдзе аўтапрабег, які пачнецца на мяжы з Крупскім раёнам і завершыцца цырымоніяй абмену Дзяржаўным сцягам з пасланнем паміж рэгіёнамі на мяжы з Чэрвеньскім раёнам.
У рамках акцыі ў 10.30 раніцы, каля помніка савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму, у гарадскім скверы пройдзе ўрачысты мітынг, прысвечаны рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”.
Запрашаем усіх бярэзінцаў прыняць удзел!