Вось і спяшаюцца работнікі ДРБУ-192 навесці своечасова парадак, зрабіць безаварыйнымі і ўтульнымі нашы дарогі не толькі для вадзіцеляў, а і пешаходаў, каб ад сюрпрызаў надвор’я не было для іх непрыемных “сюпрызаў” у шляху.
Вадзіцеля Васіля Аўтуховіча мы засталі на расчыстцы дарогі. Акрамя прымацаванага да МАЗа адвала ён забяспечаны яшчэ і агрэгатам КДМ, пры дапамозе якога адбываецца пасыпка праезнай часткі солева-пясчанай сумессю.
А гэтая брыгада дарожнікаў шчыравала ў Косаўцы: рабочыя вялікімі шуфлямі ачышчалі ад снегу прыпыначны пункт. У дапамогу ім – юркі МТЗ, які пры дапамозе адвала вызваляў прылягаючую тэрыторыю для бесперашкоданага пад’езду рэйсавага аўтобуса. Пасля завяршэння работы ўсе дружна загрузіліся ў дарожны атамабіль, каб рухацца далей – наперадзе яшчэ шмат аб’ектаў, да завяршэння рабочага дня стаяць без справы не давядзецца.
Як бачым, хоць і прыйшла сёлета зіма крыху раней прывычнага для нас тэрміну, не застала яна знянацку дарожнікаў. Падрыхтаваныя належным чынам загадзя, яны спраўна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.