Яго “джэнтльменскі набор”

Date 09.03.2023 Man
Comment 765
Яго “джэнтльменскі набор”

Калі пра трактарыста гавораць, што ён механізатар шырокага профілю, то гэты выраз поўнасцю адпавядае натуры і прафесійнаму майстэрству трактарыста-машыніста ААТ “Багушэвічы” Сяргея Лагоўскага.

У яго даволі шырокі “джэнтльменскі набор”: аднолькава паспяхова працуе ён на энерганасычаным трактары МТЗ-3022 у час ворыва і сяўбы, выдатна спраўляецца з замежным “Джандзірам” на нарыхтоўцы кармоў, а пры неабходнасці на час жніва перасаджваецца і на КС-1218.

І хаця адбываецца такое даволі рэдка (апошні раз сядзеў за штурвалам камбайна гадоў дзесяць назад), гэта не паўплывала на паказчыкі, і па выніках уборкі Сяргей Уладзіміравіч заслужана атрымаў тытул камбайне-ратысячніка.

– Работы механізатару на сяле заўсёды хапае, – гаворыць ён, – бо зямля любіць догляд і шчодра аддае свае дары толькі тым, хто любіць яе, ставіцца з павагай і разуменнем. У гэтым і крыецца поспех маёй справы, якой служу вось ужо больш за трыццаць гадоў і здраджваць ёй не збіраюся.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER