ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ І БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА!

Date 24.03.2023 Man
Comment 521
ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ І БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам.

Сфера дзейнасці, якой вы займаецеся, вельмі шырокая і запатрабаваная кожным жыхаром. Вы займаецеся вытворчасцю, аказваеце шэраг паслуг, стаіце на абароне чысціні і парадку нашых гарадоў і вёсак, несяце цяпло і ўтульнасць у дамы – ствараеце добры настрой кожнаму з нас. Спецыялісты і работнікі вашых службаў аказваюць шэраг сацыяльных паслуг, ды і ў цэлым ваша дзейнасць носіць выключна сацыяльны характар. Работа з людзьмі, задавальненне іх што-дзённых патрэб патрабуюць ад вас такту, увагі, аператыўнасці, а іншы раз і вялікага цярпення, бо паразуменне з кліентам або заяўнікам з’яўляецца неад’емным складальнікам поспеху работы.

Таму няхай ваша дзейнасць заўсёды прыносіць вам радасць, жыхарам раёна – задавальненне, а вашым працоўным калектывам – поспех, стабільнасць і аўтарытэт.

Паважаныя сябры, жадаем вам дабрабыту, моцнага здароўя, сямейнага ладу – усяго таго, што ўмяшчаецца ў адно ёмкае слова “шчасце”.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER