Для зручнасці жыхароў вуліцы Юбілейнай

Date 07.04.2023 Man
Comment 841
Для зручнасці жыхароў вуліцы Юбілейнай

Больш утульна стануць неўзабаве адчуваць сябе жыхары вуліцы Юбілейнай г. Беразіно. А апамагаюць ім у гэтым работнікі ДРБУ-192.

Гэтымі днямі яны праводзяць падсыпку праезнай часткі дарогі, што злучае названую вуліцу у раёне гарадскіх могілак з вуліцай імя Марыі Рамановіч. Сюды раз-пораз заязджаюць магутныя МАЗы-самазвалы з пяском, які затым спачатку  акуратна разгартоўва грэйдар, а затым трамбуецца спецыяльным аўтамабілем. Як стала вядома, работы на гэтым завершаны не будуць, бо яны звязаны з падрыхтоўкай падсыпанай часткі дарогі да наступнага асфальтавання.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER