Кірмаш на цэнтальнай плошчы горада

Date 29.04.2023 Man
Comment 784
Кірмаш на цэнтальнай плошчы горада

Сёння на цэнтральнай плошчы Беразіно праходзіць чарговы кірмаш. Не так многа людзей сабралася тут з раніцы. Яно і зразумела: рабочы дзень, у кожнага свае клопаты і не да наведання паобных мерапрыемстваў. Але гандаль усё ж ішоў. Асноўнымі відамі прадукцыі на гэты раз былі саджанцы – ад пладовых кустоў і дрэваў (садаводчая гаспадарка “Ягадка”) да дэкаратыных туй (Бярэзінскі лясгас) і мноства кветак (расліннае таварыства “Зялёны гай”). Да продажу сваю сельскагаспадарую прадукцыю прапаноўвалі таксама Бярэзінскі філіял Мінскага аблспажыўтаварыства і ІП Аліеў.  

Такое багацце розных відаў раслін зразумелае, бо многія з нас імкнуцца гэтай вясенняй парой заняцца азеляненнем сваіх участкаў і падворкаў, расфарбаваць клумбы рознымі кветкамі, якія радавалі б вока да позняй восені.

Сярод пакупнікоў аказалася і жыхарка горада Алена Строк.

- Набыла саджанец туі, - паказвае яна набытак. – Будзе добрым упрыгожваннем клумбы каля нашага шматпавярховага дома. У нас там ужо ёсць кветкі, хутка зацвітуць. Хочацца, каб прыгожа было там, дзе жывеш. І для такой карыснай справы грошай не шкада.

Сапраўды, станоўчы прыклад для пераймання іншымі бярэзінцамі.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER