У рамках акцыі валанцёрскія атрады ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца” арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прыналежнасцей, іншых неабходных для падрыхтоўкі да чарговага навучальнага года рэчаў, а таксама салодкіх пачастункаў дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Да мерапрыемства могуць далучыцца і іншыя жыхары Бярэзіншчыны, якія надзелены добрым сэрцам. І гэта не абавязкова могуць быць члены БРСМ або прадстаўнікі моладзі.
Збор рэчаў ажыццяўляе Бярэзінскі райкам ГА “БРСМ” (размешчаны ў будынку райвыканкама, кабінет №403) для далейшага размеркавання паміж маючымі патрэбу ў дапамозе дзецьмі. Тэлефоны для сувязі – 6-90-43 і 8-029-854-71-86.
Кацярына АЎРАМЧЫК,
першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
Фота з адкрытых крыніц.