Продаж навагодніх дрэў пачнецца з 20 снежня

Date 05.12.2023 Man
Comment 309
Продаж навагодніх дрэў пачнецца з 20 снежня

Продаж навагодніх дрэў работнікі Бярэзінскага лясгаса пачнуць 20 снежня.

Гандлёвыя кропкі, дзе можна будзе набыць зялёную прыгажуню (таксама і жывую ёлку ці хвою), як звычайна,  будуць размяшчацца на гарадской плошчы каля раённага камбіната бытавога абслугоўвання і каля будынка “Трыа”.

Таксама навагоднія дрэвы можна будзе набыць у лясніцтвах Бярэзінскага лясгаса і на ёлачных перадсвяточных кірмашах.

Алена ГРОМАВА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER