Чым частаваць зялёнага драўлянага Дракона?

Date 28.12.2023 Man
Comment 504
Чым частаваць зялёнага драўлянага Дракона?

Гаспадар 2024 года - зялёны драўляны Дракон. Сімвал поспеху, багацця і росквіту, ён нясе станоўчую энергію і стварае гармонію.

Дракона рэкамендуюць сустракаць стравамі, у якіх вы-карыстоўваюць перш за ўсё рыбу і морапрадукты, а таксама мяса, востры перац і часнок. Гэта могуць быць халодныя рыбныя закускі – напрыклад, бутэрброды з ікрой і чырвонай рыбай, слабасалёны ласось, скумбрыя, фарэль.

Адназначны гастранамічны прыярытэт — гэта рыба, яна можа быць як марская, так і рачная, і морапрадукты — ад кальмараў да каралеўскіх крэветак. Дракон ад такога пачастунка будзе проста ў захапленні.

Для мясных страў можна выкарыстоўваць свініну, яла-вічыну, цяляціну. Можна падаць і птушку, лепш, каб гэта была індычка, качка ці гусь.

Курыцу варта падаваць на навагодні стол, толькі калі яна прыгатавана па нейкім асаблівым рэцэпце.

Дракон любіць смачную ежу і лічыцца ўсяедным, але не ўздумайце падаваць на стол труса! На навагоднім стале яго проста не павінна быць ні пад якім выглядам, нават калі гаворка ідзе пра ўзор на абрусе.

На стале павінны быць садавіна і гародніна! Таму абавязкова робім агароднінную нарэзку. Памідоры, агуркі, зе-ляніна, салодкі перац, палачкі сырога гарбуза і морквы, ава-када – усё гэта прыйдзецца даспадобы госцю з Усходу.

Паколькі Дракон родам з тых месцаў, дзе рыс — усяму галава, без стравы з рысам цяжка ўявіць сабе навагодні стол.

Галоўнае патрабаванне зялёнага драўлянага Дракона — свежасць і якасць прадуктаў.

Дракон — вядомы гурман і эстэт. Усе стравы, прыгатаваныя для яго пачастунка, павінны быць вытанчанымі і хораша сервіраванымі. І якую б страву вы ні вырашылі ўключыць у навагодняе меню, яна павінна быць з нейкай разыначкай і выяўленым яркім густам.

Дракон - вядомы прыхільнік вострых і выразных спецый. Яго парадуюць рэзкія ноты чылі і імбіру і зачаруюць усходнія водары куркумы і зіры. Вострыя прыправы можна дадаць нават у дэсерты – тонкі водар гваздзікі, мускатнага арэха і шафрану спадабаюцца грознаму заступніку года.

А зараз – рэцэпты да навагодняга стала ад нашых падпісчыкаў!

Алена ГРОМАВА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER