У рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала Сялібскі і Брадзецкі сельскія клубы. Тут сабраліся мясцовыя жыхары – пенсіянеры і не толькі, каб паслухаць важную для кожнага інфармацыю. Спачатку людзям расказалі пра сігнал грамадзянскай абароны “Увага ўсім!”, потым мы разам адшуквалі парушэнні правілаў бяспекі ва ўсталяванні печкі, адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі пра прычыны пажараў. Нялішнім стаў напамін пра правілы карыстання вогнетушыцелем і пра выключную важнасць у кожным доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Даволі душэўна прайшлі гэтыя сустрэчы, людзі дзякавалі за мерапрыемства.
.jpg)
“Думала, што будзе сумна. А аказалася – мы гулялі і вучыліся адначасова, зусім незаўважна праляцелі сорак хвілін!” – падзялілася сваімі ўражаннямі жыхаркі веска Сяліба Ганна Пятроўна.
.jpg)
Ратавальнікі нагадваюць: не грэбуйце простымі правіламі, якія пастаянна нагадваюць ратавальнікі. Паклапаціцеся пра бяспеку ў жыллі пажылых родзічаў: дапамажыце ім адрамантаваць печку, замяніць аварыйныя ўчасткі электраправодкі, усталюйце пажарныя апавяшчальнікі. Нагадайце роднаму чалавеку, па якіх нумарах неабходна тэлефанаваць пры надзвычайнай сітуацыі. Часта простага клопату і неабыякавасці хапае, каб папярэдзіць бяду.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)