У першы дзень лета на адкрытай пляцоўцы ля гарадскога возера ў Беразіно прайшло свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Далучыліся да яго і бярэзінскія ратавальнікі ў рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”.
Наша пляцоўка прадказальна сабрала мноства цікаўнай дзятвы і яе бацькоў. Адны “тэсціравалі” гідраўлічныя нажніцы і бензапілу, іншыя адказвалі на пытанні віктарыны, складвалі пазлы, гулялі ў шашкі і прымяралі адзенне ратавальнікаў. Здаецца, самая большая чарга была ля пажарнай машыны: перш за ўсё хлапчукам не цярпелася хутчэй папасці на месца вадзіцеля, уключыць сірэну і перадаць матулі прывітанне праз гучную сувязь. Юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” і педагогі цэнтра дзіцячай творчасці дапамагалі работнікам службы ратавання працаваць з дарослымі і дзецьмі. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі падарункі ад ратавальнікаў - буклеты, кніжкі, наклейкі, цукеркі.
Свята прынесла шмат задавальнення ўсім яго ўдзельнікам. Здаецца, нават надвор’е дапамагала і падтрымлівала ўсеагульна прыўзняты настрой. Не пакідайце дзяцей без нагляду! – нагадваем усім бацькам: менавіта з-за недагляду здараецца нямала выпадкаў, падчас якіх дзеці траўміруюцца і гінуць. Часцей гэта адбываецца летам, калі дзеці часцей “выпадаюць” з поля зроку дарослых. Ратавальнікі ўсей краіны жадаюць дзецям вяселых і бяспечных канікулаў!