Ваш від дзейнасці вельмі запатрабаваны сярод людзей, вам вераць і давяраюць, бо многія не раз пераканаліся ў тым, што вы ніколі не пакідаеце нікога з нас сам-насам з бядой, заўсёды аказваеце дзейсную падтрымку і дапамогу.
Шырокі асартымент паслуг, якія вы аказваеце насельніцтву, год ад года павялічваецца і расце, што дае магчымасць кожнаму выбраць для сябе найбольш спрыяльны і запатрабаваны асабіста ім від страхавання і быць упэўненым у заўтрашнім дні. Плёну вам у вашай нялёгкай працы, высокіх вытворчых паказчыкаў, паразумення з людзьмі, якое дастаецца за кошт даверу і асабістага аўтарытэту, моцнага здароўя, дабрабыту і сямейнага шчасця.
Памятайце, што мы заўсёды разлічваем і спадзяёмся на вас, і цэнім ваш удзел у нашым жыцці.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў