Паважаныя сябры! 22 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень энергетыка!

Date 21.12.2024 Man
Comment 16
Паважаныя сябры! 22 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень энергетыка!

Гэта свята датычыць не толькі тых калектываў, якія займаюцца перадачай, улікам, мантажом і эксплуатацыяй электрычнай энергіі, а і многіх спецыялістаў, якія прысвяцілі сябе гэтай галіне. Роля энергетыкі ў нашым грамадстве год ад году ўзрастае, бо ўявіць сабе жыццё без энерганосьбітаў немагчыма. І любы, нават невялікі збой сістэмы надта адчувальна адбіваецца на нашым быце і нашай рабоце.

Сёння для задавальнення ўсё ўзрастаючых патрэб у электрычнасці ў нашай рэспубліцы запушчана і дае сваю прадукцыю размешчаная ў Астраўцы Беларуская атамная электрастанцыя. У сувязі з гэтым паўсюдна праводзіцца мадэрнізацыя ліній электраперадачы, у выніку чаго нават аддаленыя вёскі атрымалі магчымасць атрымліваць электрычнасць не толькі для работы бытавых прыбораў, а і выкарыстоўваць яе для ацяплення і стварэння камфорту ў жылых памяшканнях.

Верым, што тыя адказнасць і нагрузка, якія сёння пераадольваюць энергетыкі Бярэзіншчыны, будуць ім па плячы, а іх работа па-ранейшаму застанецца такой жа стабільнай і надзейнай. Новых вам поспехаў, сябры, дасягненняў і працоўных перамог. Няхай вам заўсёды спадарожнічаюць поспех і ўдача, шчасце і дамашняя згода, а ўсе выпрабаванні дапамагаюць пераадолець моцнае здароўе і надзейнае плячо таварыша па рабоце.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER