Чарговае мерапрыемства для выхаванцаў лагера «Папараць-кветка»

Date 31.07.2026 Man
Comment 499
Чарговае мерапрыемства для выхаванцаў лагера «Папараць-кветка»

Наведванне  ратавальнікамі кожнай змены дзіцячага лагера «Папараць-кветка» даўно стала добрай традыцыяй. Дапамагаюць вучыць дзяцей важным правілам і спецыялісты раённай службы ратавання на вадзе. 

Так, для дзяцей трэцяй змены былі наладжаны сем гульневых пляцовак, дзе яны маглі даведацца штосьці новае пра ўласную бяспеку, патэлефанаваць у службу ратавання, даведацца пра правілы ратавання чалавека на вадаёме, прымерыць баявое адзенне пажарнага і іншае.

Карысным стаў і фільм «Бяспечныя паводзіны на вадзе»: ён вучыць, як пазбегнуць бяды і пры неабходнасці дапамагчы другому чалавеку.

Ратавальнікі нагадваюць бацькам, што бяспека дзяцей – іх найпершы абавязак, асабліва ў час канікулаў, калі дзеці часцей застаюцца без нагляду.  Напамінайце штодня дзецям правілы пажарнай бяспекі, бяспекі на вадзе, на дарозе. Не пакідайце іх гульні бескантрольнымі. Вучыце дзяцей правільна дзейнічаць пры небяспецы: не панікаваць, ратаваць свае жыцце, тэлефанаваць на нумары 112.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER