Прыемная ўзнагарода

Date 14.03.2022 Man
Comment 682
Прыемная ўзнагарода

Для дырэктара Бярэзінскага раённага цэнтра культуры Марыі Бурымскай жаночае свята сёлета набыло асабліва прыемную афарбоўку, якраз пасля доўгіх выхадных падначалены калектыў быў узнагароджаны ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама.

– Каб на ўзроўні вобласці граматай адзначаўся адразу ўвесь калектыў, а не асобны спецыяліст, падобнага і не прыпомніць у нашым творчым жыцці, – пракаментавала Марыя Анатольеўна. – 

 

– Прадукцыйна папрацавалі, выканалі ўсе паказчыкі за 2021 год, – тлумачыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская. – Маецца рэспубліканская праграма “Культура Беларусі”, якая прадугледжвае і колькасць мерапрыемстваў, і працэнт занятасці людзей у клубных фарміраваннях, і наведвальнасць платных мерапрыемстваў, і прыцягненне пазабюджэтных сродкаў, і шмат іншага. У рамках выканання дадзенай праграмы мы выканалі ўсё запланаванае, а асобныя пункты нават перавыканалі. У культурнай сферы мы лідзіруем па ўсім, а Бярэзінскі РЦК папрацаваў з асаблівым імпэтам.

photo 2022 03 14 14 34 58с

- Калектыў у нас цудоўны, поўніцца творчымі планамі, усе крэатывяць, ставяцца да задач з творчым натхненнем, - дадае Марыя Бурымская. – Веру, што на рахунку нашых дасягненняў гэта далёка не апошняя ўзнагарода, бо ў нашай дзейнасці мы ўсе нацэлены на вынік. Дарэчы, у калектыве РЦК працуе 20 спецыялістаў, ніхто не сядзіць без справы, уносіць нешта сваё. Таму вельмі радуе, што сумесная зладжаная работа не засталася незаўважанай, і гэта натхняе!

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER