“Дарога памяці”: перасоўны музей у Беразіно

Date 27.05.2022 Man
Comment 13709
“Дарога памяці”: перасоўны музей у Беразіно

Сёння ў Беразіно завітаў перасоўны музейны комплекс Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Падзея адбылася ў рамках акцыі “Дарога памяці”, якую ў Год гістарычнай памяці арганізавала названая ўстанова сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі.

 

Перасоўная экспазіцыя складаецца з трох частак, прысвечаных пачатку вайны, партызанскаму і падпольнаму руху, і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На стэндах арыгінальныя экспанаты, асабістыя рэчы партызанаў, зброя савецкіх салдат і ворагаў. Асобнай тэмай выглядае вітрына з асабістымі рэчамі людзей з лагера “Трасцянец” пад Мінскам, у якім загінула больш за 200 тысяч чалавек.

Таксама можна было ўбачыць і шмат іншага.

Жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне, дзе размешчана арт-кампазіцыя з партызанам, вінтоўкай Мосіна і пісталетам-кулямётам Шпагіна.

Музей наведала шмат школьнікаў і педагогаў навучальных устаноў Бярэзіншчыны, неабыякавых да нашай гісторыі людзей і простых бярэзінцаў. Уваход быў бясплатны.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER