Пачатак гэтай традыцыі пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г.Добрушы Гомельскай вобласці.
Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя — Івана Пятровіча Шамякіна.
У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята — Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў», якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня ў г.Добрушы.
2 верасня Міністэрства інфармацыі правядзе Міжнародны круглы стол «Вечныя каштоўнасці праз кнігі. У аснове справядлівасць» з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.
3–4 верасня будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, прадстаўленая 4 тэматычнымі павільёнамі: «Бацькаўшчына», «Слова пісьменніка», «Белдрук», «Белкніга».
На працягу двух дзён будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, пляцоўкі для дзяцей і моладзі, кропкі харчавання.
3 верасня (у суботу) пройдуць «Добрушскія чытанні», падрыхтаваныя сумесна Мінінфармам і Нацыянальнай акадэміяй навук. Канферэнцыя ўключае навуковыя даклады, прысвечаныя Году народнага адзінства і асвятленню гісторыка-культурнай спадчыны добрушскай зямлі.
У гэты ж дзень запланавана адкрыццё помніка Івану Шамякіну — ураджэнцу Добрушскага раёна, вядомаму пісьменніку, сцэнарысту і драматургу.
Таксама адбудзецца традыцыйная цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXIХ Дню беларускага пісьменства.
Асноўнай падзеяй дня стане Урачыстая цырымонія адкрыцця XXIX Дня беларускага пісьменства, падчас якой адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія».
4 верасня пачнецца з традыцыйнай Боскай літургіі, якой і завершыцца навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў».
Урачыстыя мерапрыемствы з удзелам грамадскасці і моладзі пройдуць ля мемарыяльнага комплексу «Памяць».
На галоўнай сцэне Саюз пісьменнікаў Беларусі прэзентуе літаратурна-патрыятычны праект «Бачу Беларусь такой».
Урачыстая цырымонія закрыцця пачнецца ў 14:00 на Галоўнай сцэне свята.
Завершыцца канцэрт закрыцця перадачай вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе – г.Гарадку Віцебскай вобласці.
ДАВЕДКА:
Дзень беларускага пісьменства праходзіў у гарадах:
|
|
|
|