Члены БелТІЗ прынялі ўдзел у акцыі

Date 10.11.2022 Man
Comment 1261
Члены БелТІЗ прынялі ўдзел у акцыі

З 15 кастрычніка па 15 лістапада ў рэспубліцы праходзіць акцыя “Белая трость” для людзей з аслабленым зрокам. Не засталася яна незаўважанай і бярэзінскімі членамі беларускага таварыства па зроку, якімі кіруе старшыня раённай арганізацыі Таццяна Кліменка: 28 кастрычніка яны правялі прымеркаваную да акцыі сустрэчу за салодкім сталом у будынку спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

У ліку гасцей мерапрыемства была старшыня абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Святлана Сянько, а таксама старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ірына Дубовік, якая прыйшла на сустрэчу з сувенірамі. За кубачкам гарбаты члены таварыства мелі магчымасць не толькі абмеркаваць свае штодзённыя праблемы, але і адпачыць у спрыяльнай сяброўскай атмасферы, атрымаць асалоду ад нумароў канцэрта артыстаў мастацкай самадзейнасці. З удзячнасцю яны ўспрынялі і тую спонсарскую дапамогу, якую ім аказалі прадстаўнікі некаторых прадпрыемстваў горада.

Наш кар.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30