Сярод твораў і казка супрацоўніка "Бярэзінскай панарамы" Аляксандра Бычкоўскага “Мураш-падарожнік”, а таксама шмат цікавых дзіцячых твораў іншых беларускіх пісьменнікаў: сучасных і класікаў.
Па словах Аляксандра Бычкоўскага, казку “Мураш-падарожнік” ён прыдумаў у даўнія часы спецыяльна для маленькага дзіцяці, і хоць дзіця тое даўно вырасла і скончыла школу, казачка жыве самастойным жыццём, была надрукавана ў раёнцы, потым у часопісе “Вясёлка”, а зараз патрапіла ў вялікі зборнік казак, выпушчаны паважаным у краіне выдавецтвам. Дарэчы, падобных казак у нашага аўтара шмат, яны час ад часу пішуцца далей.