«Калі мы адзіныя - мы непераможныя!» 

Date 12.05.2023 Man
Comment 753
«Калі мы адзіныя - мы непераможныя!» 

Пад такой назвай адбыліся сёння, 12 мая, спартыўныя спаборніцтвы сярод каманд Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, прысвечаныя Дню сям’і.

Сустрэліся і спаборнічалі паміж сабой на гарадскім стадыёне каманды двух пакаленняў – “Крутыя перцы” (каманда аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН) і “Другая маладосць” (каманда, у склад якой увайшлі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту).

За спаборніцтвамі ўважліва сачылі выконваючая абавязкі загадчыцы аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Таццяна Пінчук, выконваючая абавязкі загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Аляксандра Саскавец і кіраўнік спартыўнага гуртка ТЦСАН Арцём Мышчанка.

Са спартыўнымі выпрабаваннямі прадстаўнікі каманд справіліся на “выдатна”.  У выніку пераможцам – абодвум камандам - былі ўручаны салодкія прызы. А бадзёры настрой і прыемныя ўражанні аб спартыўнай сустрэчы застануцца ўсім надоўга.

 Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER