"Ваджэнне куста" ў Новінах

Date 05.06.2023 Man
Comment 884
"Ваджэнне куста" ў Новінах

У нядзелю, 4 чэрвеня, на свята Тройца ў вёсцы Новіны праходзіў абрад "Ваджэнне куста".

Тройца ці Сёмуха - адно з самых любімых святаў ці не кожнага з нас . У вёсцы Новіны штогод праводзіцца абрад “ Ваджэнне куста” , які з'яўляецца яркай рэгіянальнай адметнасцю траецкага свята.

Як і даўней , дзяўчаты выбіраюць найпрыгажэйшую сяброўку , упрыгожваюць яе зялёнымі галінкамі і кветкамі і абыходзяць разам з ёю амаль усе хаты з песнямі і карагодамі.

У гэтым годзе ролю Куста ўзяла на сябе Кіра Шуранава, якая прыехала на летнія канікулы ў вёску разам з бацькамі.

Па традыцыі гурт дзяўчат на чале з Кустом абыходзіць дамы, жадаючы ўсіх даброт, працвітання і добрага ўраджаю. Калі Куст зайшоў у двор, патанцаваў, павадзіў карагод з дзяўчатамі, то ў гаспадароў усё будзе ў поўным парадку. Гэта зачын на багацце, здароўе і дабрабыт.
У вёсцы Новіны ўсе жыхары абрад ведаюць, і як толькі пачуюцца спевы дзяўчат, гаспадары спяшаюцца вынесці гасцям шчодры пачастунак.

Пасля таго, як амаль усе хаты вёскі абышлі, дзяўчынкі спяшаюцца да самай прыгожай бярозы, каб паваражыць на жаніхоў: хто з іх першай закіне свой вянок на дрэва, тая першая і замуж выйдзе.

Смачныя пачастункі, традыцыі продкаў і цудоўны настрой панавалі ў гэты святочны дзень!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER