У праграме мерапрыемства былі прадугледжаны экскурсія па бібліятэцы, прэзентацыя інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра і кніжнай выставы выданняў творчасці рэгіёнаў – удзельнікаў фэсту “Малюем літарамі вобразы жыцця”.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства правяла загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Тамара Круталевіч.
Затым настала чарга творчай эстафеты прэзентацыйных выступленняў удзельнікаў фэсту пад агульнай высновай “Літаратурная творчасць – імперыя, дзе сонца не заходзіць”, у час якой аўтары чыталі ўласныя творы і расказвалі пра сябе.
Падвяла вынікі рэгіён-фэсту загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Таццяна Лучанок. Таццяна Міхайлаўна ўручыла творчым удзельнікам і творчым партнёрам дыпломы ўдзельнікаў мерапрыемства.
Як выказаўся адзін з пісьменнікаў, усе сённяшнія госці атрымалі культурны шок, бо не чакалі ўбачыць настолькі шыкоўнай бібліятэчнай установы і былі ўражаны вельмі сур’ёзным і гасцінным прыёмам, а таксама магчымасцямі прэзентаванага інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра. Прысутныя выказалі надзею сустрэцца на падобным фэсце яшчэ.
Мерапрыемства прайшло таксама пад эгідай рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда””.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.