Абрад "Ваджэнне куста" прайшоў ў вёсцы Новіны

Date 23.06.2024 Man
Comment 690
Абрад "Ваджэнне куста" прайшоў ў вёсцы Новіны

У нядзелю, 23 чэрвеня, на свята Тройца ў вёсцы Новіны праходзіў абрад "Ваджэнне куста", з удзелам узорнага фальклорнага дзiцячага гурта "Валошкі" Новінскага СДК.

Тройца ці Сёмуха - адно з самых любімых святаў ці не кожнага з нас. У вёсцы Новіны штогод праводзіцца абрад “Ваджэнне куста”, які з'яўляецца яркай рэгіянальнай адметнасцю траецкага свята.

Як і даўней , дзяўчаты выбіраюць найпрыгажэйшую сяброўку, упрыгожваюць яе зялёнымі галінкамі і кветкамі  і абыходзяць разам з ёю амаль усе хаты з песнямі і карагодамі.

Па традыцыі гурт дзяўчат на чале з Кустом абыходзіць дамы, жадаючы ўсіх даброт, працвітання і добрага ўраджаю.  Калі Куст зайшоў у двор, патанцаваў, павадзіў карагод з дзяўчатамі, то ў гаспадароў усё будзе ў поўным парадку. Гэта зачын на багацце, здароўе і дабрабыт.

У вёсцы Новіны ўсе жыхары абрад ведаюць, і як толькі пачуюцца спевы дзяўчат, гаспадары спяшаюцца вынесці гасцям шчодры пачастунак.

Пасля таго, як амаль усе хаты вёскі абышлі, дзяўчынкі спяшаюцца да самай прыгожай бярозы, каб паваражыць на жаніхоў: хто з іх першай закіне свой вянок на дрэва, тая першая і замуж выйдзе.

Смачныя пачастункі, традыцыі продкаў і цудоўны настрой панавалі ў гэты святочны дзень!

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER