У народзе лічыцца, што на Саракі дзень з ноччу мераюцца. Ёсць павер'е, што ў гэты дзень з цёплых краёў прылятае сорак выраяў розных птушак. І першая з іх - жаваранак.
Цудоўнае сонечнае надвор'е спрыяла добраму настрою ўсіх хто завітаў на вясновае свята.