Абрад "Гуканне вясны" ад Новінскіх артыстаў суправаджаўся песнямі-вяснянкамі, карагодамі, заклічкамі, гульнямі і майстар-класамі па ДПТ і па побытавых танцах Бярэзіншчыны.
Калектывы атрымалі ўзамен добрыя словы і ўдзячнасць ад жыхароў і гасцей, а таксама Падзяку ад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.