Дзяўчаты абралі на ролю Куста найпрыгажэйшую сяброўку — у гэтым годзе ёй стала Ілона Сіняк. Дзяўчыну ўпрыгожылі зялёнымі галінкамі і кветкамі, і з песнямі гурт абышоў хаты вёсак Новіны і Падваложка. Паводле звычаю, гэта прыносіць гаспадарам дабро, багацце і добры ўраджай.
Куды заходзіў Куст — там былі карагоды, спевы і шчодрыя пачастункі. Пасля дзяўчаты беглі да бярозы кідаць вянкі: хто першым закіне — тая першай і замуж пойдзе!
Смачныя пачастункі, цёплыя сустрэчы і сапраўдны летні настрой запаўнялі гэты святочны дзень!