Святло традыцый: у Новінах прайшоў абрад «Бедная куцця-сямейная вячэра»

Date 08.01.2026 Man
Comment 226
Святло традыцый: у Новінах прайшоў абрад «Бедная куцця-сямейная вячэра»

У Новінскім Доме культуры традыцыйна прайшоў абрад «Бедная куцця-сямейная вячэра» з удзелам узорнага фальклорнага дзіцячага гурта «Валошкі».

 

Як і даўней, на святочным стале стаяла 12 посных страў. А пад абрусам, па звычаі, ляжала сена - каб стол заўсёды «ламіўся» ад багацця, а гаспадары жылі ў дастатку.

Галоўны пачастунак на вячэры - куцця - посная каша з пярловай (ячнай) крупы.

Гаспадары прагаворвалі старадаўнія заклічкі, запрашаючы Мароза на вячэру. Гэты зварот быў важным рытуалам зімовога вечара, сімвалам павагі да продкаў. Лічылася, што такі абрад у старажытнасці забяспечваў шчодры ўраджай і дабрабыт у наступным годзе.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30