Інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі памочнікамі з клуба “Сірэна” жадалі дзецям і дарослым паспяховага навучальнага года і нагадвалі бацькам пра неабходнасць пільна сачыць за дзецьмі і іх забавамі.
Дарэчы, дадзеная тэма востра стаіць круглы год, і лічбы статыстыкі – таму падцвержанне: штогод у Беларусі больш за 100 тысяч дзяцей атрымлівае траўмы пры розных абставінах, і часцей за ўсе гэта адбываецца, калі дзеці застаюцца па-за ўвагай дарослых.
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі карысныя падарункі і добрыя пажаданні ўдалага навучальнага года. Акцыя працягваецца, і наперадзе ў нас – традыцыйныя ўрокі бяспекі, вучэбныя эвакуацыі, гутаркі з педагагічнымі калектывамі і бацькамі.