Восень. Канікулы. Адпачынак

Date 11.11.2022 Man
Comment 502
Восень. Канікулы. Адпачынак

У дзятвы пасля непрацяглых асенніх канікул распачалася другая навучальная чвэрць. І хоць часу для адпачынку ў школьнікаў было не вельмі многа, значная іх частка правяла яго з карысцю, наведваючы ў гэты перыяд аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем.

Было арганізавана 6 такіх лагераў, якія функцыянавалі на базе гарадскіх школ і 4 – сельскіх. За шэсць каляндарных дзён (з 1 па 5 лістапада) азараўленне прайшлі 182 чалавекі. У першую чаргу гэта былі дзеці з мнагадзетных, малазабяспечаных сямей, сіроты, дзеці-інваліды, дзеці, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Для арганізацыі дзейнасці лагераў і аздараўлення ў іх школьнікаў Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага Цэнтра па адараўленні і санаторна-курортным лячэнні выдзеліла амаль 5 тысяч рублёў.

Цікава і змястоўна праводзілі канікулы школьнікі ў лагерах, тут арганізоўваліся фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, забаўляльныя і пазнавальныя праграмы, экскурсіі, гутаркі, сустрэчы і г.д.

Работа асобных лагераў насіла тэматычны характар. Так, напрыклад, члены лагера “Вясёлка” (СШ №2 г. Беразіно) ў рамках мерапрыемстваў “Бярэзіншчына памятае” наведалі выставу “Без тэрміну даўніны” аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, правялі экскурс “Бярэзіншчына ў полымі вайны”, прынялі ўдзел у віктарыне “У гонар герояў былых часоў”, у музычнай праграме “Па дарогах песні франтавой”, далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Дрэва герояў”.

А вось гадаванцы пачатковай школы №1 (лагер “Дружны”) заняткі ў вольны час накіравалі на замацаванне ведаў і практычных навыкаў па выкананні Правілаў дарожнага руху, мер пажарнай бяспекі, яны таксама паўдзельнічалі ва ўроку здароўя “Мы – супраць курэння, мы – здаровае пакаленне”. Не менш цікавым, актыўным і карысным быў адпачынак і іншых школьнікаў.

 

Алена ПІСЛЕВІЧ,

вядучы спецыяліст упраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER