Рэквіем-тэатр для школьнікаў

Date 28.11.2022 Man
Comment 1162
Рэквіем-тэатр для школьнікаў

У Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэцы сёння для школьнікаў горада адбыўся рэквіем-тэатр “Нас спалілі разам з вёскай”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

На мерапрыемстве расказвалася пра спаленне вёскі Баравіно нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета споўнілася 80 гадоў трагічным падзеям.

Вядучая, загадчыца аддзела маркетынгу цантральнай раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч, расказала вучням пра падзеі ваеннага ліхалецця, напомніла пра Хатынь, а таксама вёскі, знішчаныя на Бярэзіншчыне падчас вайны батальёнам СС пад камандваннем Дзірлівангера.

Асноўнаы пасыл мерапрыемства: мы павінны помніць гісторыю, каб падобнае на нашай зямлі ніколі не паўтарылася.

Да слова, у мінулым вёску называлі Баравіна. У той жахлівы дзень тут было спалена 75 дамоў і знішчана 229 чалавек.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31