А “Барышні руляць” па-сапраўднаму!

Date 13.12.2022 Man
Comment 605
А “Барышні руляць” па-сапраўднаму!

Вызначаны пераможцы фінальнага этапу ХІV Мінскіх абласных гульняў сярод каманд вясёлых і знаходлівых юных інспектараў дарожнага руху. Сярод іх і наша каманда СШ №2 горада. Яна называецца “Барышні руляць” і ўпэўнена заняла пачэснае трэцяе месца.

– У перамозе нашай каманды быў упэўнены, – гаворыць педагог СШ №2 Іван Яфрэменка, які рыхтаваў каманду да выступлення. – Да спаборніцтваў рыхтаваліся старанна і вельмі актыўна. Асаблівую ўвагу звярталі на артыстызм, музыкальнасць, выразнасць у выкананні нумароў. Важнае значэнне мела асабістае жаданне членаў каманды паказаць сябе. У гэтым і тоіцца наш прарыў.

Педагог дадаў, што веды правілаў дарожнага руху дапамагаюць навучэнцам не трапіць у бяду, а члены каманды з’яўляюцца не толькі лепшымі гумарыстамі і вакалістамі ў школе, але і сапраўднымі экспертамі ў пытаннях дарожнай бяспекі.

– Мы добра разумеем, што дзякуючы такім мерапрыемствам у даступнай для дзяцей форме раскрываюцца ўзаемаадносіны вадзіцеляў і пешаходаў, паводзіны на дарозе веласіпедыстаў і матацыклістаў, правілы перавозкі непаўналетніх пасажыраў, - зазначае педагог. - Усё гэта дазваляе зніжаць дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм, і цудоўна, што робіцца гэта з тонкім гумарам, лёгкай іроніяй і вельмі творча!

 

 

 

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER