- Мы ўдзельнічаем у “Чароўным куфэрку” ўжо не ўпершыню і заўсёды застаёмся прыемна ўражанымі, - дзеліцца Таццяна Іванаўна. – Варта пайменна назваць нашых удзельнікаў, юных акцёраў, вучняў 3-4, 6 і 8 класаў. Наста Монтвід, Наста Комерава, Паліна Пінчук, Віка Верына, Валодзя Чалей, Ягор Бурымскі, Арсеній Казачонак, Яраслаў Ляшковіч, Валерыя Ермаловіч паказалі спектакль “Кракадзіл без хваста” паводле п’есы эстонскага дзіцячага пісьменніка Хэльо Мянда.
Дарэчы, Арсеній Казачонак удзельнічаў у фестывалі ўжо другі раз. Мінулым разам тэатр “Сюрпрыз” паказваў спектакль “Вясёлы звярынец” па п’есе Уладзіміра Ягоўдзіка. Сёлета на фестываль сабраліся шэсць лялечных тэатраў з розных раёнаў. На 30-хвілінны паказ "Сюрпрыза" сабралася шмат маленькіх гледачоў, якія засталіся вельмі задаволенымі.
Гледачы і журы былі ўражаны не толькі ігрой акцёраў і пастаноўкай, але і мастацкім вырашэннем афармлення сцэны і прыгожымі лялькамі ў выкананні мастака-пастаноўшчыка Ірыны Цюхай, работай гукааператара Валерыя Цюхая і музыкай, якую для спектакля напісала Вольга Лапінская.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі фестываля.