– Здаецца, яшчэ ўчора вяла гарэз за руку ў першы клас, а сёння на іх вопратцы ўжо стужка выпускніка, граматы за актыўнае школьнае жыццё і гучыць апошні званок, – кажа з сумам гаворыць кіраўнік Тамара Наскавец. Нават не верыцца, як хутка прабег час.
Спіс выпускнікоў невялікі – Андрэй Дуброўскі, Паліна Ігнатовіч, Надзея Лобач і Уладзіслаў Тарабондаі. Усе яны святочна апрануты, юнакі - ў белых кашулях, дзяўчаты ў школьнай форме з белымі стужкамі і фартухамі.
Кожны з юнакоў і дзяўчат, безумоўна, захавае ў памяці гэты святочны момант. Менавіта пра гэта ў сваім прывітальным слове гаварыў дырэктар навучальнай установы Юрый Акуліч. За высокія дасягненні ў вучобе, перамогі ў розных конкурсах шэрагу вучняў ён ўручыў граматы.
Па традыцыі, прысутнічалі на ўрачыстасці і ганаровыя госці. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі., спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч, старшыня Дзмітравіцкага сельвыканкама Віталь Саскавец, якія паспяшаліся першымі зрабіць наказ на дарослае жыццё выпускнікам
Не абышлося і без пажаданняў педагогаў і бацькоў, слоў удзячнасці ад выпускнікоў, а таксама пранікнёных вершаваных віншаванняў ад першакласнікаў, якія скончаць школу толькі ў 2033 годзе.
Права даць апошні званок было дадзена адзінаццацікласнку Уладзіславу Тарабонда і Сафіі Пархомчык. Але і пасля ўрачыстасці выпускнікі не спяшаліся разыходзіцца, сотні фота на памяць яшчэ былі зроблены ў скверы, на плошчы, на парозе і ў файе школы. Наперадзе ў выпускнікоў, вучняў