Адмысловы парадак знойдзеш далёка не на кожнай. І прычына тут зусім не ў кепскай рабоце нашай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яна – у нашых адносінах да таго мікрараёна, у якім жывём і дзе павінны падтрымліваць належны парадак. Вядома ж, што ніхто, акрамя нас саміх, за намі бруд не пакідае.
Прыклад для ўсіх
Добрым настроем зараджаешся пры наведанні домаўладання жыхаркі вуліцы Камуністычнай Зінаіды Букатай. Нават беглы знешні погляд на яе сядзібу гаворыць аб тым, што жыве тут неабыякавы да прыроды і парадку чалавек з вялікай фантазіяй і працавітасцю.
І хоць Зінаіда Мікалаеўна пенсіянерка, фору даць яна можа многім маладым людзям у плане сваёй гаспадарлівасці і эканомнага выкарыстання невялікага прысядзібнага ўчастка.
Ён запоўнены пладовымі дрэўцамі і кустамі, тут знайшлі сваё месца ўтульная градка і невялікі парнічок, віецца вінаград, утульна размясціліся надворныя пабудовы. Але галоўным багаццем і ўпрыгожваннем сваіх валоданняў гаспадыня лічыць кветкі. Іх на ўчастку – незлічоная колькасць. Яны растуць уздоўж дома, аздабляюць сядзібу з вуліцы, размясціліся на газоне. Нямала іх і ў асобных гаршчочках, а таксама падвясных кашпо. Дадаюць прыгажосці ўсім гэтым кампазіцыям з густам расстаўленыя фігуркі – буслоў, Бабы-Ягі, закаханых жабак… Паболей бы такіх рукатворных казак, як бы расквітнела ад іх наша жыццё!