Ірына Осіпава:
- Тут варта ўспомніць, што у школе я вучылася на выдатна. Таму заўседы шмат чытала. Ды і назаўсёды ўрэзаліся ў маю памяць з дзяцінства ўражанні ад кнігі “Дзікая сабака Дзінга”. Памятаю, як я дзяўчынкай шчыра, усім сэрцам перажывала за лес сабакі і галоўных герояў, як не спала з-за іх начамі. Сення ў свае сталыя гады чытанню я таксама не здраджваю. Штомесяц чытаю 5-6 кніг разнастайных жанраў. Выбраць і назваць сярод іх адну мне складана, але перавагу аддаю містыцы.
Жанна Круталевіч:
– Я па адукацыі філолаг. Таму мне ніколі не пералічыць, колькі кніг я прачытала ў школе і інстытуце. Ды і ў сталым узросце чытанне з’яўляецца маім самым лепшым рэлаксам. Наведваю я рэгулярна і бібліятэку, бо тут запісаны мой бацька. Ды і сама часта вольны час праводжу за чытаннем. Праўда, цяпер што пачытаць, мне падказваюць дзеці. Яны ахвотна набываюць кніжныя навінкі. Дзякуючы ім я прачытала раманы Даніэла Кіза “Цветы для Энджернома” і Луізы Мэй “Маленькие женщины”. Раю ўсім пачытаць гэтых аўтараў.