У выніку разбіральніцтва выявілася, што дачка заяўніка Галіна Хадунько разам дачкой, трыма сынамі, унукам і дзвюма ўнучкамі зарэгістравана ў жылым доме агульнай плошчай 147,2 квадратых метраў, размешчаным у аграгарадку Багушэвічы па вуліцы Кавалёнка, 49а. Гэты жылы дом знаходзіцца ва ўласнасці ААТ “Багушэвічы”. Яго будаўніцтва ў свой час вялося з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў ААТ “Белаграпрамбанк”. Запазычанасць гаспадаркі перад банкам на 18 кастрычніка складала 2325, 28 рубля.
Галіна Хадунько ў ААТ “Багушэвічы” не працуе – звольнілася па ўзгадненні бакоў яшчэ ў канцы 2019 года, яе агульны працоўны стаж у гаспадарцы складае больш 20 гадоў. Паўналетнія дзеці Ганны Дзмітрыеўны: Вольга, Фёдар, Мікіта і Максім у гаспадарцы таксама не працуюць.
Як стала вядома, дом у Багушэвічах – не адзінае жылое памяшканне, якое займае сям’я Хадунько. Па інфармацыі РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” Галіна Хадунько з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі пабудавала ў г. Беразіно двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 59,4 квадратных метра. За час выкарыстання кватэры ў яе гаспадыні ўтварылася запазычанасць па аплаце за камунальныя плацяжы ў некалькі тысяч рублёў. Істотную запазычанасць мае Галіна Дзмітрыеўна таксама і па месцы рэгістрацыі ў доме па вуліцы Кавалёнка. Для яго выкупу таксама спатрэбіцца немалая сума грошай, якіх, як бачым, сям’і не хапае нават на аплату першачарговых абавязковых плацяжоў.
Тым не менш, раённы выканаўчы камітэт у сваёй афіцыйнай адмове заяўніку Дзмітрыю Свірыдовічу раіць для вырашэння пытання аб атрыманні дазволу на выкуп дома звярнуцца яго дачцэ з пісьмовай заявай у ААТ “Багушэвічы”. Прынятае рашэнне будзе ўтрымліваць таксама тлумачэнне парадку продажу жылых дамоў, у тым ліку і грамадзянам, якія не ажыццяўляюць сваю працоўную дзейнасць у гаспадарцы.
Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.