За бяспеку - разам!

Date 28.10.2022 Man
Comment 664
За бяспеку - разам!

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” у сераду, 26 кастрычніка, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Цэдрык сумесна з начальнікам раённай інспекцыі энергагазнагляду Генадзем Кузняцовым і прадстаўніком Паплаўскага сельскага савета Вольгай Пашкевіч наведалі некаторыя домаўладанні ў вёсках Жарамец, Калініна і аграгарадка Мікулічы.

 

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы у першую чаргу пад пільную ўвагу ўдзельнікаў рэйду трапляюць тыя грамадзяне, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, вядуць амаральны лад жыцця, з’яўляюцца прыхільнікамі алкагольных напояў. І хаця ратавальнікі рэгулярна бываюць у іх, праводзяць прафілактычныя гутаркі, расказваюць, папярэджваюць, даюць рэкамендацыі, чарговыя візіты не бываюць лішнімі.

На гэты раз таксама ў полі зроку ўдзельнікаў рэйду - наяўнасць і стан супрацьпажарных апавяшчальнікаў, стан пячнога ацяплення і электраправодкі жыллёвага фонду вяскоўцаў.

 Падрабязней аб праходжанні рэйду чытайце на старонках “Бярэзінскай панарамы”

 

Алена Громава.

Фота аўтара.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER