Тамара БАБІЧ, вядучы спецыяліст адасобленай групы:
- Мяркую, што ў арміі трэба служыць абавязкова, усё ж армія дысцыплінуе маладога чалавека, вучыць чамусьці такому, чаму ў звычайным жыцціне навучышся. Армія робіць з хлопчыкаў мужчын. Ясная справа, дома мамы холяць кагосьці праз меру, але хлопчык павінен выхоўвацца як абаронца. Мужчына павінен быць дужым, мець моцнае плячо, на якое можна абаперціся, умець абараніць сям’ю, вось чаму патрэбна служыць у арміі. У мяне браты ўсе служылі, пляменнікі служылі, ніхто на службу не наракаў, не сказаў, штогэта было дарэмным.
Мікалай КАХАНОЎСКІ, вадзіцель:
- У арміі служыць неабходна. Служба дае маладому хлопцу ўсё, што трэба даць маладому чалавеку. Тут можна пералічыць загартоўванне духа, волю, характар, іншыя станоўчыя якасці, нават фізічнае развіццё. Армія дае волю і сілу. Гэта так. Сам я служыў у 1982-85 гадах у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. І шмат што карыснага пачарпнуў.
Андрэй БЕЛЯЕЎ, рабочы МТФ “Падваложка”.
- Служыць у арміі абавязкова патрэбна. Што гэта дае? Мужнасць, сілы, нават спецыяльнасць грамадзянскую. Уласна сам добра помню службу ў войсках урадавай сувязі, якая праходзіла ў Заходняй Украіне, Прыкарпацкай ваеннай акрузе, у 1988-90 гады. Службай быў давольны. Малодшы сын Юрый адслужыў у памежных войсках, зараз служыць у Дэпартаменце аховы. Ніякіх нараканняў, служба патрэбная і цудоўная з’ява. Армія дае вам добры ўрок жыцця.
Аляксей БАБАШАЎ, мастацкі кіраўнік цэнтра культуры:
- У арміі служыцьтрэба. У першую чаргу гэта дае абарону дзяржаве. Раз ты жывеш у дзяржаве, то павінен умець гэтую дзяржаву абараняць. Зразумела, калі ты лічыш гэтую дзяржаву сваёй. Гэта Радзіма. Зараз абстаноўка вельмі складаная, у любым выпадку ваяваць трэба ўмець, для гэтага трэба вучыцца, а армія і ёсць такая вучэбная парта, дзе чалавек вучыцца ваяваць. Пажадана, канечне, каб гэтыя навыкі ніколі не спатрэбіліся, але раптам што,ваеннымі навыкамі варта валодаць. Наконт асабістых якасцей можна сказаць, што не ўсім армія дапамагае. Сустракаў людзей, якія і пасля арміі не дужа падарослелі. Аднак у арміі ты ўпершыню адрываешся ад цяплічных умоў жыцця і вымушаны станавіцца самастойным, пастаянна знаходзішся ў мужскім калектыве, дзе ад цябе залежыць многае. Да таго ж армія вучыць падпарадкоўвацца, і для многіх гэта сур’ёзнае выпрабаванне. Сам я пачынаў службу ў ракетна-артылерыйскай вучэбцы ў Новачаркаску, потым паўтары гады ў Германіі. Мой старэйшы сын адслужыў. Мы пра службу не шкадуем, яна вучыць пераадольваць цяжкасці.
Алег БАСЬКО, працуе ў турцэнтры “Юнацтва”:
- У арміі служыць трэба. Сам служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе ў савецкі час яшчэ, у будаўнічых войсках. Сын дэмабілізаваўся год назад 11 лістапада, служыў у Пячах. Адразу відаць, што чалавек змяніўся, перастаў быць пераборлівым у ежы. Наогул, жыццё вучыць чалавека ўсяму, а армія тут дапаможа лепш за ўсё. Мае сябры служылі ўсе і калегі таксама. Армія робіць чалавека больш самастойным, больш мэтанакіраваным. Там становішся больш адказным, лепш разумееш, што хочаш ад жыцця.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.