Мяняем цыгарэты на цукеркі і не толькі…

Date 21.11.2022 Man
Comment 617
Мяняем цыгарэты на цукеркі і не толькі…

Каб нагадаць жыхарам Беразіно, да якіх наступстваў можа прывесці нядбайна кінуты недакурак, у магазіне “Трыо” горада прайшла акцыя “Не прапальвай сваё жыцце!”. 

Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты клуба юных ратавальнікаў “Сірэна” і моладзь з РК ГА “БРСМ” нагадалі пакупнікам пра небяспеку курэння ў доме.  Цікавы факт: больш за палову апытаных людзей расказалі, што не кураць увогуле альбо кінулі гэтую дрэнную звычку ўжо даўно.  Тыя ж, хто меў у кармане тытуневыя вырабы, з усмешкай мянялі іх на цукерку. Роставая лялька-выратавальнік ужо здалек прыцягвала ўвагу пакупнікоў, асабліва цікавіліся незвычайным персанажам дзеці. Напомнілі ўдзельнікам акцыі і пра выключную актуальнасць пажарных апавяшчальнікаў у доме. Таксама праводзіўся для ўдзельнікаў акцыі своеасаблівы “экзамен” па бяспецы. Кожны атрымаў карысную наглядную прадукцыю.

Праблема гібелі людзей у агні – актуальная і няпростая для Бярэзінскага раёна: у 2022 годзе на пажарах з-за нядбайнасці пры курэнні загінулі пяцера челавек, усе загінуўшыя – мужчыны. Апошні выпадак адбыўся раніцай 18 лістапада ў райцэнтры. Беражыце сябе, а для своечасовага абвяшчэння пра пажар абавязкова ўсталюйце ў кожным жылым пакоі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER