Няхай прыбаўляецца дабрыня!

Date 02.12.2022 Man
Comment 579
Няхай прыбаўляецца дабрыня!

Калі мы разам, то любыя беды і праблемы, падзеленыя на ўсіх, становяцца намнога меншымі і  пераадолець іх становіцца прасцей. У гэтым пераканаліся сёння гадаванцы адзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, які сумесна з раённым цэнтрам культуры арганізаваў у маладзёжным цэнтры цікава мерапрыемства з нагоды Дня інвалідаў, якая ўключала ў сябе і канцэртную праграму “Пусть доброты прибавится немного”.

Удзельнікаў мерапрыемства (а многія з іх прыйшлі сюды разам з бацькамі)  віталі кіраўнік справамі райвыканкама Міхаіл Бурцаў, настаяцель прыхода храма прэабражэння Гасподне г. Беразіно айцец Васілій, старшыня раённага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Наталля Вяргейчык, прадстаўніца сястрынства Вялікапакутніка Панцеляймона Нікольскага храма, сястра міласэрнаці Святлана Мурог.

А затым былі рухомыя гульні, вясёлыя конкурсы, палымяныя танцы, няпростыя пытанні і заданні, якія хутка пераадольваліся і ніякім чынам не псавалі прызняты настрой. А яго да таго ж падтрымлівалі сваімі спевамі маладыя спевакі РЦК Кацярына Пятрэнка, Кацярына Страхоўская і Аляксандр Антанюк. У канцы ж  мерапрыемства яго ўдзельнікі самі пачалі спяваць, усе разам.

Кожны госць  маладзёжнага цэнтра не пайшоў дамоў з пустымі рукамі. Акрамя паветраных шарыкаў з намаляванымі на іх усмешлівымі тварыкамі яны неслі з сабой цеплыню сустрэчы і падарункі ад добраахвотных памочнікаў мерапрыемства – неабыякавых і сардэчных людзей. А ім выступілі на гэты раз

ТАА “Біямалпрам”, прыватнае прадпрыемства “Бэрыфуд”, індывідуальныя прадпрымальнікі Святалаў Лапыцька і Алег Купіч, Бярэзінскі філіял Мінскага абласнога спажытаварыства і магазін “ТрыА”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER