Чаму столькі несанкцыянаваных звалак?

Date 06.12.2022 Man
Comment 414
Чаму столькі несанкцыянаваных звалак?

Мы напраўляемся ў вёску Якшыцы. Тут прыгожыя краявіды. Прырода – можна карціны маляваць. Побач рэчка. Але ўсю гэтую карціну псуюць несанкцыянаваныя звалкі. Зараз яны прысыпаныя снегам, але ж усё роўна праглядаюцца…

Як неаднаразова адзначала начальнік Бярэзінскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Дамаронак, адна з асноўных праблем у сельскіх Саветах – несанкцыянаваныя звалкі. У Якшыцах такіх звалак шмат (можна паглядзець здымкі).

Мы прайшліся з Сяргеем Рыгоравічам па вёсцы, каб запытаць у мясцовых жыхароў чаму смецяць, не берагуць прыроду, не захоўваюць чысціню.

– Так, у лясах у нас шмат смецця, – заўважае адна з жанчын. – Хто яго туды выкідвае? Ну, вядома ж, мясцовыя. Але хто дакладна – не ведаю. Сама ў пакетах выстаўляю смецце – 2 разы на месяц забірае ЖКГ. Ці ёсць нараканні на іх работу? Не, усё своечасова забіраюць.

– Нашы краявіды псуюць адходы. Як змагацца з гэтай праблемай? Прымушаць саміх людзей прыбіраць смецце, - дадае адзін з мужчын.

– Ці ведаем мы старшыню сельскага Савета? Вядома ж! Ён часта наведваецца да нас: правярае домаўладанні з аглядавай камісіяй, праводзіць прафілактычныя гутаркі, нагадвае пра меры бяспекі. Ды і на добраўпарадкаванні нашых могілак сам шчыраваў, не ленаваўся. Бачна, што гаспадар. Так, наша праблема – смецце. Яго шмат… Што рабіць? Складана сказаць, – расказвае мясцовы жыхар Фёдар Шалай.

– Дзякуй, што добраўпарадкавалі нашыя могілкі! Там жа столькі было смецця! Зараз чысціня! Дзякуй, – дадаюць людзі.

Дарэчы, мясцовыя жыхары добра ведаюць, што смецце нельга вывозіць у лес, да рэчкі. За гэта – штраф. Але… Напэўна, забываюцца пра гэта.

Хочацца нагадаць, што зараз у многіх месцах, дзе робяцца несанкцыянаваныя звалкі – пастаўлены фотапасткі. Кампетэнтныя службы будуць прымяняць больш максімальныя штрафы да парушальнікаў. І пра кожнага з іх будзем друкаваць інфармацыю на старонках газеты, у сацыяльных сетках, на сайце. Магчыма тады перастануць “забываць” смецце!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER