Калядная сустрэча ў садку

Date 13.01.2023 Man
Comment 519
Калядная сустрэча ў садку

Вось ужо 11 год  пад кіраўніцтвам выхавальніка Святланы Варуевай існуе на базе дзіцячага садка №3 г. Беразіно праваслаўны гурток «Лучики», удзельнікі якога не толькі знаёмяцца з асновамі веры, імкнуцца жыць па хрысціянскіх нормах паводзін, але і ўдзельнічаюць у пастаноўцы  невялікіх спектакляў і сцэнак на біблійскія сюжэты. Вось і на гэты раз яны парадавалі сваіх гасцей – гадаванцаў садка, а таксама многіх бацькоў інсцэніраваным расказам аб нараджэнні Ісуса Хрыста, прысвяціўшы гэтаму калядную гісторыю.

У канцы прадстаўлення дзеткі раздалі прысутным падарункі-зорачкі як сімвалы нязгаснай віфліемскай зоркі, якая абвясціла свету аб нарадэнні бога-чалавека. Атрымалі падарункі і ўдзельнікі гурта. Іх уручыў дзецям благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчырук.

Затым усіх прысутных чакаў агульны салодкі стол. За ім не толькі частаваліся гарбатай і цукеркамі, а і разгадвалі праваслаўны красворд, склавалі пазлы, спявалі велікодныя песні.

Адметнай рысай мерапрыемства было і тое, што праходзіла яно ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”: на прадстаўленне былі запрошаны былыя работнікі садка, ветэраны-педагогі, якія шмат гадоў займаліся гадаваннем дзетак і стваралі дорыя традыці ў калектыве.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER