З дакладам аб выніках дзейнасці райбальніцы за мінулы год выступіла галоўны ўрач Крысціна Крук.
– Мінулы год для нас быў няпростым, – зазначыла Крысціна Аляксандраўна. – Але мы паступова справіліся з усімі цяжкасцямі. Дзякуй усім калегам, усім супрацоўнікам райбальніцы за плённую працу! Адзіным механізмам, ядром, камандай мы і надалей будзем працаваць, рабіць усё магчымае для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Бярэзінскага раёна.
Удзел у абмеркаванні пытанняў прынялі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Вольга Калячка, куратар Бярэзінскага раёна Сяргей Мазітаў, галоўны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі.
Станоўча ацаніў работу Бярэзінскай ЦРБ Сяргей Мазітаў:
– Дзякуй усім за працу. Галоўны ўрач лаканічна, кваліфікавана пабудавала свой даклад, у якім расказала пра станоўчыя і адмоўныя бакі працы. Радуе, што станоўчых момантаў больш. У цэлым Бярэзінская ЦРБ працуе на дастойным узроўні. І ў гэтым заслуга кожнага з вас. Вынікі работы ЦРБ – гэта перамога кожнага з вас.
Падзякавала за плённую працу медыкаў і Вольга Васільеўна:
– У райбальніцы працуе шмат прафесіяналаў, добрая і матэрыяльна-тэхнічная база. Жадаю, каб мы ўсе разам працавалі на паляпшэнне якасці аказання медыцынскіх паслуг у нашых раёне. Усім – вялікі дзякуй за працу!
А ў канцы медсавета ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз – узнагароджанне лепшых медыцынскіх работнікаў за дасягнутыя поспехі ў рабоце па павышэнні якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву і вялікі асабісты ўклад у сістэму аховы здароўя па выніках працы за 2022 год. Ганаровай граматай ад галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Уладзімір Цэдрык. Падзякай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адзначаны - Марыя Чубкова, Зарына Мазуркевіч.
Таксама загадам галоўнага ўрача былі адзначыны лепшыя ўрачы і медыцынскія сёстры за дасягнутыя поспехі ў стварэнні аптымальных умоў для ўдасканалення аховы здароўя раёна і выкананні мадэляў канчатковых вынікаў.
Падрабязней пра медсавет – у бліжэйшым нумары газеты.