Ён працуе вадзіцелем аўтамабіля, а ў гарачы жнівеньскі час перасаджваецца на камбайн.
- На перыяд зернеўборачнай кампаніі, - гаворыць Віктар Пятровіч, - я шчырую ў падшэфнай гаспадарцы нашай арганізацыі – СГУ “Бабровічы”, што знаходзіцца ў Валожынскім раёне.
На рахунку вадзіцеля - 11 зернеўборачных сезонаў. Клопаты хлебаробаў яму добра вядомыя, бо раней давялося працаваць у тагачасным саўгасе “Баравіно”.
- Родам я з вёскі Матылянка, - дадае Віктар Пятровіч, - туды наведваюся ў госці да матулі (у студзені святкавалі яе 75-гадовы юбілей!) разам з сям’ёй. У нас з жонкай дзве дачкі. Старэйшая Надзея працуе касірам-кантралёрам тут жа - у Бярэзінскім раёне газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз”, а малодшая Алена - медсястрой у адной са сталічных устаноў аховы здароўя. Ёсць і ўнучка Марыя – напачатку лютага віншавалі яе з Днём нараджэння.Алена ГРОМАВА.Фота аўтара.